Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «То, что Лукашенко не признал Крым, страшно раздражало Путина». Большое интервью «Зеркала» с последним послом Украины в России
  2. Десятки случаев. Узнали, как проходят проверки КГБ на железной дороге
  3. «Мальчики не хотели причинить вреда девочкам. Они просто хотели их изнасиловать». История трагедии, в которую сложно поверить
  4. США отменили гранты на демократию для стран бывшего СССР, в том числе Беларуси
  5. «Перад вачыма стаіць скурчаная Марыя Калеснікава, якую цягнуць з ШІЗА». Экс-палітзняволеная — пра жахі турэмнай медыцыны
  6. Зачем Беларуси пакистанские рабочие и готово ли общество их принять? Мнение Льва Львовского
  7. В Польше подписан закон, который касается и беларусов. Что меняется для мигрантов
  8. Кухарев заявил, что минчане получают по тысяче долларов в среднем. Но чиновник не учел важный момент
  9. Стали известны зарплаты старших сыновей Лукашенко
  10. Что умеет программа, которой беларусские силовики «вскрывают» смартфоны? Рассказываем
  11. «Впервые за пять лет попросили показать второй паспорт». Как проходят проверки на границе Беларуси с ЕС
  12. Российские войска безуспешно пытаются вытеснить ВСУ из Белгородской и Курской областей — ISW
  13. Азаренок заявил, что пророссийская активистка из Витебска — агентка Запада, живущая на деньги «пятой колонны»
  14. Легко ли беларусу устроиться на фабрику, куда Лукашенко пригласил мигрантов из Пакистана
  15. К делу о пропаже Анжелики Мельниковой подключились польские спецслужбы. Вот что узнало «Зеркало»
  16. Основатель NEXTA попал в список Forbes «30 до 30»
  17. «Я снимаю, он выбивает телефон». Беларусский блогер Андрей Паук рассказал, что на него напали у посольства РФ в Вильнюсе
  18. Пропагандистку Ольгу Бондареву отчислили из университета
  19. Лявончык пра Мельнікаву: «Ёсць інфармацыя адносна яе магчымага маршруту»
Читать по-русски


/

Крэмль «не разглядае як вартыя даверу» тэлеграм-каналы, што апублікавалі відэа з трупам падлетка на плошчы ў чачэнскай вёсцы Ачхой-Мартан, забітага пасля нападу на супрацоўнікаў мясцовай дарожна-патрульнай службы. Так пракаментаваў ролік прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Асцярожна! Відэа змяшчае жорсткія кадры

— Дакладна мы не хацелі б арыентавацца на інфармацыю, якую распаўсюджваюць апазіцыйныя тэлеграм-каналы. Не разглядаем гэтыя крыніцы як вартыя даверу. Іншай інфармацыі не маем, — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Сябра Савета правоў чалавека пры прэзідэнце Расіі Ева Меркачова назвала тое, што адбылося ў Ачхой-Мартане, «дзікунствам» і «сярэднявеччам».

— Ніякім нормам права гэта не адпавядае і не можа адпавядаць. Чалавецтва развівалася, каб адысці ад кроўнай помсты, ад пакаранняў смерцю і таго, каб выстаўляць жорсткасць на ўсеагульны агляд. Так што тое, што адбываецца, па-мойму, — гэта культурны і цывілізацыйны крок назад. І галоўнае, што гэта абсалютна не працуе. Шматлікія даследаванні пацвердзілі: жорсткія пакаранні не скарачаюць колькасці злачынстваў. Але яны раз’юшваюць грамадства і могуць падняць узровень агрэсіі да некантраляванага, — сказала яна «Газете.ру».

Нагадаем, відэа з падлеткам 9 красавіка апублікаваў апазіцыйны чачэнскі тэлеграм-канал Niyso. Паводле яго інфармацыі, цела юнака пакінулі на плошчы ў Ачхой-Мартане, куды сагналі мясцовых бюджэтнікаў.

Раней ЧДТРК «Грозный» паказаў у эфіры фатаграфію 17-гадовага падлетка, які, як сцвярджаецца, напаў на пост ДПС. Кадыраў заявіў, што падчас атакі нападнік быў забіты, а яго дзеяннямі нібыта кіравалі нейкія людзі, якія знаходзяцца ў Турцыі, і грамадзянін Украіны. Кіраўнік Чачні прыгразіў «кожнаму з іх» «суровым адказам».

Напад на пост ДПС у вёсцы Ачхой-Мартан адбыўся ўвечары 7 красавіка. Пацярпелі двое супрацоўнікаў ДПС, абодвух шпіталізавалі, потым адзін з іх памёр. Паводле інфармацыі Niyso, раніцай улады «сагналі бюджэтнікаў» на мітынг у цэнтры горада.