Палестынская групоўка ХАМАС абвясціла, што яе палітычны лідар Ісмаіл Ханія забіты ізраільскім ударам па яго рэзідэнцыі ў Тэгеране, піша Руская служба Бі-бі-сі.
«Брат, лідар, маджахед Ісмаіл Ханія, лідар руху, загінуў у выніку ўдару сіяністаў па яго штаб-кватэры ў Тэгеране пасля таго, як ён узяў удзел у інаўгурацыі новага прэзідэнта Ірана», — цытуюць сусветныя агенцтвы заяву ХАМАС.
Якім менавіта чынам быў нанесены ўдар, што забіў лідара ХАМАС, групоўка пакуль не тлумачыць.
Пра смерць Ханіі абвясціў і іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі.
У паведамленні на сайце Корпуса гаворыцца, што разам з лідарам ХАМАС загінуў адзін з яго целаахоўнікаў.
Ізраільскія ўлады і вайскоўцы пакуль нічога пра смерць Ханіі не заяўлялі.