Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  5. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  11. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пачаў працэдуру памілавання экс-кіраўніка МУС, чальца былой кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Марыюша Каміньскага і ягонага намесніка Мацея Вонсіка, перадае PAP.

Экс-министр МВД Польши Мариуш Каминский (справа от президента Анджея Дуды) и его бывший заместитель Мацей Вонсик (слева от Дуды) на церемонии назначения новых советников. 9 января 2024 года, Варшава. Фото: Канцелярия Дуды
Экс-міністр МУС Польшчы Марыюш Каміньскі (справа ад прэзідэнта Анджэя Дуды) і яго былы намеснік Мацей Вонсік (злева ад Дуды) на цырымоніі прызначэння новых дарадцаў. 9 студзеня 2024, Варшава. Фота: Канцылярыя Дуды

«Я вырашыў пачаць працэс памілавання — сказаў Дуда. — Я хачу, каб усё прайшло ў адпаведнасці з усімі нормамі Канстытуцыі».

Паводле яго, сваю заяву ён адпраўляе генпракурору краіны, які мусіць выказаць сваё меркаванне. «Такія працэдуры», — адзначыў прэзідэнт Польшчы, сказаўшы, што папрасіў генпракурора неадкладна прыняць рашэнне пра вызваленне.

Пры гэтым Дуда чарговы раз заявіў, што яго першае рашэнне пра памілаванне Каміньскага і Вонсіка, прынятае ў 2015 годзе «як па падручніку», мае законную сілу.

«Гэта складаная для мяне сітуацыя як з прававога пункту гледжання, так і з асабістага, — падкрэсліў Дуда, адзначыўшы, што Каміньскі — яго сябар і прыстойны чалавек. — Я не сумняваюся, што яны — першыя з 1989 года палітычныя зняволеныя».

Каміньскага і Вонсіка ў снежні паўторна асудзілі па справе пра злоўжыванне паўнамоцтвамі, дапушчанае падчас іх працы ў Цэнтральным антыкарупцыйным бюро. Упершыню ім вынеслі прысуд у 2015 годзе, але Дуда ў выніку памілаваў іх.

9 студзеня паліцыя атрымала ад суда дакументы для затрымання Каміньскага і Вонсіка ў сувязі з новым прысудам, але па месцы жыхарства іх не знайшлі. Абодва ў той дзень паехалі на сустрэчу з Дудам, іх затрымалі ў прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Прэзідэнт Польшчы назваў затрыманне незаконным.