Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


/

«Кіберпартызаны» ўзламалі некалькі сайтаў, звязаных з уладамі Беларусі, а таксама парталы кампаній, якія, паводле сцверджання групы хакераў, займаюцца вытворчасцю і пастаўкамі ваеннай тэхнікі. Пра гэта яны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале.

Вид взломанного сайта санатория "Белая русь". Скриншот из телеграм-канала "Киберпартизаны BY"
Від узламанага сайта санаторыя «Белая Русь». Скрыншот з тэлеграм-канала «Кіберпартызаны BY»

Узламанымі аказаліся сайт эканамічнага суда СНД, партал тэхнапарка Магілёва, анлайн-выданні brest.by і «Навіны Брэста», а таксама старонка санаторыя «Белая Русь», які належыць Міністэрству ўнутраных справаў.

Цяпер частка з гэтых сайтаў ужо выглядае як звычайна, частка з іх не працуе. «Кіберпартызаны» таксама апублікавалі захаваныя версіі парталаў — за час, калі яны яшчэ былі ўзламаныя.

Узлом, як паведамляецца, прымеркаваны да Новага года. Такім чынам «Кіберпартызаны» хацелі стварыць «правільную атмасферу з навагоднім кібердызайнам і сапраўднай беларускай музыкай, якая аднойчы зноў будзе гучаць па ўсёй свабоднай Беларусі».

Асобна «Кіберпартызаны» адзначылі ўзлом сайтаў кампаній, якія займаюцца вытворчасцю і пастаўкай ваеннай тэхнікі. Гаворка ідзе пра парталы «Ваенсэрвісу» (гандлёва-вытворчае прадпрыемства пры Міністэрстве абароны) і «Інсаера». Апошняя трапіла пад прыцэл «Кіберпартызанаў» праз тое, што Мінабароны — яе кліент: на сайце кампаніі пазначана, што яна займаецца «CRM-сістэмамі, віджэтамі, сістэмамі камунікацыі з кліентамі, падключэннем аплатных сістэм».

— Беспакарана гэта не пройдзе. Мы ўжо ўнутры вашых сістэм і ведаем кожнага з вас. Калі вам не абыякавы лёс і свабода сваёй краіны, сабатуйце выпуск прадукцыі, якая ідзе акупантам, і перадавайце нам доступы, — звярнуліся «Кіберпартызаны» да тых, хто працуе ў названых кампаніях.

Чытайце таксама