Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  5. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  6. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  7. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  8. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  11. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  12. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  13. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  14. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
Читать по-русски


ДзяржСМІ паказалі Відэа з Палінай Шарэнда-Панасюк пасля таго, як Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) 19 сакавіка папрасіў Беларусь тэрмінова прыняць часовыя меры для яе абароны. Відэа з палітзняволенай з’явілася ў тэлеграм-канале ATN_NEWS.

Полина Шарендо-Панасюк на видео госСМИ. Скриншот: видео "Беларусь 1"
Паліна Шарэнда-Панасюк на відэа дзяржСМІ. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

На відэа, знятым у калоніі, Паліна Шарэнда-Панасюк размаўляе з работніцай тэлеканала. Яна кажа, што нібыта сама вырашыла даць інтэрв'ю дзяржСМІ.

«Якую б лухту сёння ні паказвалі лукашысцкія памыйкі, трэба разумець, што Паліна ратуе свае жыццё. І верыць лукашысцкім памыйкам нельга. Нармальнай сувязі з Палінай няма ўжо тры месяцы. Мы нават блізка не ведаем, што здарылася з ёй за гэты час», — пракаментаваў анонс «інтэрв'ю» яе муж Андрэй Шарэнда.

Полина Шарендо-Панасюк на видео госСМИ. Скриншот: видео "Беларусь 1"
Паліна Шарэнда-Панасюк на відэа дзяржСМІ. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Нагадаем, брэсцкая актывістка, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і ў чэрвені асуджаная на два гады пазбаўлення волі па арт. 364, 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у дачыненні да міліцыянта). Адбываць пакаранне яе адправілі ў жаночую калонію № 4 у Гомелі.

Жанчына выйшла б на волю яшчэ ў 2022 годзе, але ў калоніі яе пачалі пастаянна адпраўляць у штрафны ізалятар, абвінавачваючы ў парушэнні рэжыму, а ўжо ў лютым 2022-га завялі крымінальную справу па арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». У красавіку суд Чыгуначнага раёна Гомеля вынес ёй прысуд — прызнаў вінаватай і прызначыў яшчэ год пазбаўлення волі.

Адбыўшы свой павялічаны тэрмін, Паліна 6 жніўня 2023 мусіла выйсці з калоніі. Аднак яшчэ з восені было вядома, што супраць яе вядзецца другая справа — зноў па арт. 411 КК. У кастрычніку 2023-га жанчыну асудзілі яшчэ на год калоніі. Зняволенне яна адбывае ў ПК № 24.