Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  4. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  5. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  8. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  9. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Мікалай Статкевіч застаецца ў глыбоцкай калёніі ў вельмі цяжкіх умовах. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» крыніца.

Мікалай Статкевіч. Фото: TUT.BY
Мікалай Статкевіч. Фото: TUT.BY

Сваякі Мікалая Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджаньне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камэры ПКТ, то ў камэры штрафнога ізалятару.

«Яго пазбавілі права на званкі, пазбавілі адзінай на год перадачы і спатканьня. Сядзіць у адзіночнай камэры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШЫЗА», — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакараньне ў іншай калёніі, але нядаўна атрымаў зьвесткі пра глыбоцкую вязьніцу.

«280 дзён „цішыні“ мінула. Колькі яшчэ?» — гэтакім быў апошні допіс у фэйсбуку жонкі палітыка Марыны Адамовіч, якая вядзе падлік дзён вымушанага маўчаньня свайго мужа. Апошнім разам Марына Адамовіч атрымала ліст ад Мікалая Статкевіча 9 лютага.

Па стане на 21 лістапада Мікалай Статкевіч ужо 285 дзён не тэлефанаваў сваякам, ад яго не даходзяць лісты, адрасаваныя яму мэдычныя бандэролі вяртаюць. Таксама да палітвязьня ня можа трапіць адвакат.

Былога кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалая Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 году і праз паўтара года асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму паводле 1 часткі артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).

Беларускія праваабаронцы прызналі Мікалая Статкевіча палітвязьнем.