Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  2. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  3. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  4. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  5. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  6. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  7. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  8. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  9. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  10. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  11. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  12. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  13. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  14. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  15. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
Читать по-русски


Двух чытачоў «Люстэрка», якія маюць статус «не прыдатны ў мірны час», тэрмінова выклікаюць у ваенкамат для пераагляду. Хоць да планавай працэдуры ў аднаго з іх яшчэ больш за год. Разбіраліся, у чым рэч.

Учебные сборы с военнообязанными в Мозырском районе. Фото: Максим Гарлукович, «Ваяр»
Вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі ў Мазырскім раёне. Фота: Максім Гарлуковіч, «Ваяр»

«Прыйшло ўказанне звыш»

Віктару 20 гадоў, ён жыве ў невялікім горадзе Віцебскай вобласці. У 2021 годзе хлопец атрымаў ступень НПМ (не прыдатны ў мірны час), але з перааглядам кожныя тры гады. Паводле раскладу пайсці ў ваенкамат ён мусіў восенню 2024-га, але ў войску вырашылі інакш.

— У лютым змянілі спіс хваробаў, якія дазваляюць прызнаваць непрыдатным. І калі ў пачатку траўня мне патэлефанавалі з ваенкамата для ўдакладнення звестак, яны папярэдзілі, што пасля гэтых зменаў я магу лічыцца прыдатным. І спыталі, ці не хачу я прыйсці да іх, бо «чым раней адслужыш, тым лепш», — цытуе Віктар супрацоўнікаў ваенкамата. — Я сказаў, што лепш пачакаю. Раптам яшчэ нешта знойдуць, каб зноў лічыцца непрыдатным. Тады я думаў, што ўсё ў парадку, у мяне ёсць паўтара года, каб знайсці прычыну і не служыць. Але ў сярэдзіне траўня мне зноў патэлефанавалі і сказалі тэрмінова прыйсці. Маўляў, адмовіцца ад датэрміновага пераагляду нельга.

Прычыны такой спешкі Віктару не патлумачылі, спаслаўшыся на загад зверху і змены ў спісе хваробаў. Позвы маладому чалавеку таксама не даслалі. Але хлопец усё ж вырашыў пайсці ў ваенкамат. Позву атрымаў ужо на месцы. І цяпер медыкі будуць вырашаць, прыдатны ён ці не.

— Мне далі накіраванне ў паліклініку, я прайшоў некалькі дактароў. А потым сказалі легчы ў бальніцу, каб пацвердзіць дыягназ, — расказвае ён. — Я не разумею гэтай сістэмы: калі ў мяне быў дыягназ і я ўжо лічыўся непрыдатным, навошта мне цяпер класціся ў бальніцу, калі яны лічаць мяне прыдатным? Заблытана неяк. Прычым у мяне псарыяз, і дактары на медаглядзе нават не ведалі, што са мной рабіць, куды пісаць накіраванне, здаровы я наогул ці не. У ваенкамаце таксама не ведаюць, што рабіць з маім накіраваннем у бальніцу.

— Але я не разумею, чаму нельга дачакацца восені 2024 года. Чаму трэба тэрмінова ўсё гэта рабіць? Мне ніяк не тлумачаць, — абураецца Віктар. — Я наогул у шоку. Спакойна сабе жыў, ні пра што не перажываў. А тут рэзка ўсе планы абрываюцца. Толькі пачалося нармальнае жыццё, знайшоў добрую працу. А цяпер мяне хочуць выдраць з усяго гэтага на паўтара года.

Падобная сітуацыя адбылася з 21-гадовым Андрэем. Малады чалавек жыве ў адным з раённых гарадоў Віцебскай вобласці і гэтак жа, як Віктар, не гарыць вялікім жаданнем служыць.

— Мне патэлефанавалі з ваенкамата і сказалі прыйсці для праходжання медкамісіі. Але я не прыдатны ў мірны час, а пераагляд толькі ўвосень, так напісана ў ваенніку. Я пра гэта сказаў, на што мне адказалі: «Прыйшло ўказанне звыш правесці раней», — расказвае ён. — Сябры і сваякі мне сказалі, што я не абавязаны з’яўляцца па званку, таму нікуды не пайшоў. А на званок з гэтага нумара вырашыў больш не падымаць, ён нават не пазначаны на сайце ваенкамата.

Фото: TUT.BY
Навабранцы падчас прызыву. Фота: TUT.BY

Пасля гэтага Андрэю даслалі позву на месца працы. На медагляд ён пакуль не хадзіў — знаходзіцца на бальнічным. Але іншага выйсця для сябе не бачыць.

— Я не разумею, навошта мяне завуць цяпер. Наўпрост напісана: я не прыдатны ў мірны час. Атрымліваецца, цяпер ужо нямірны? — іранізуе ён. — Да таго ж у ваенкамаце мне сказалі, што мая хвароба не трапіла пад карэктаванне (у Андрэя праблемы з сасудамі, яму складана доўга хадзіць. — Заўв. рэд.), з ёй усё гэтак жа не бяруць. Навошта тады клікаць? Ды і ўсё роўна ёсць асцярога, забяруць у войска ці не. Ці мала што доктар напіша.

Абодва нашыя суразмоўцы расказалі, што ведаюць яшчэ некалькі падобных выпадкаў. Напрыклад, на пераагляд па тэлефоне выклікалі знаёмага Віктара. Малады чалавек з Мінска і таксама не прыдатны ў мірны час. У ваенкамат ён пакуль ісці не збіраецца — чакае позвы. У Андрэя такіх знаёмых няма, але ён кажа, што гісторыі пра тэрміновы медагляд людзей, якія не прыдатныя ў мірны час, ён таксама чуў не раз.

Што кажуць у ваенкамаце?

Чытачка «Люстэрка», хлопца якой гэтак жа тэрмінова выклікалі на пераагляд, патэлефанавала ў ваенны камісарыят Віцебскай вобласці з пытаннем, у чым прычына. Запіс размовы яна перадала ў рэдакцыю.

— Хлопца выклікаюць тэрмінова на пераагляд, хоць наогул ён мусіць ісці толькі ў наступным годзе, бо не прыдатны ў мірны час. Можаце падказаць, чаму такая тэрміновасць?

— Не магу сказаць, чаму такая тэрміновасць. Выклікаюць жа яго не ў абласны камісарыят, а ў гарадскі.

— Проста ў гарадскім нічога толкам не тлумачаць, трэба прыйсці, і ўсё. А што, чаму — ніхто не кажа.

— А вы баіцеся, што ён пойдзе ў войска?

— Ну, не хацелася б. Ён быў не прыдатны, а цяпер, атрымліваецца, можа пайсці служыць восенню. Былі планы. Незразумела наогул, наколькі законна вось так выклікаць.

— Патлумачыць я вам не магу, бо ў мяне няма асабістай справы прызыўніка, нічога. Гэта толькі спецыялісты, якія прызначаюць, [змогуць сказаць]. Але я не думаю, што ўсё гэта неправамерна.

— Проста што выклікаюць амаль на год раней, хоць наогул ён быў не прыдатны ў мірны час. Тэлефануюць і тэрмінова кажуць прыйсці, а потым позву на працу дасылаюць. Незразумела, чаму так раптоўна і менавіта цяпер?

— Не магу падказаць, бо кожны індывідуальна будзе, у мяне такіх звестак няма.

— То-бок гэта ўсё ў індывідуальным парадку вырашаецца, пераглядаюць справу чалавека і выклікаюць?

— Цалкам магчыма. Працуе камісія дактароў, і яны, магчыма, праводзяць даабследаванне. Тут я падказаць не магу.

Чытайце таксама