Выхавальнікі ў дзіцячых садках і настаўнікі ў школах мусяць быць не толькі педагогамі, але і ідэолагамі. Пра гэта заявіла 16 лістапада старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з моладдзю Мінска.
На думку Качанавай, настаўнік не толькі вучыць, але і выхоўвае.
— Сёння настаўнікі ў школах, выхавальнікі ў дзіцячых дашкольных установах мусяць быць, акрамя таго, што педагогамі па сваёй спецыяльнасці, але і кожны з іх мусіць быць ідэолагам. Па-іншаму сёння быць не можа. (…) Выхоўваюць усе, нават не нейкімі натацыямі, а якой-небудзь вельмі ёмістай і выразна сказанай фразай, сваім выглядам, сваім стаўленнем да таго, што адбываецца, сваім стаўленнем да краіны. І гэта вельмі важна, — сказала Качанава.
Спікер адзначыла, што «выдатна разумее», якой мусіць быць комплексная выхаваўчая праца ў школах, бо «ўжо дастаткова дарослы чалавек» і «выдатна памятае», што казалі ёй яе настаўнікі.