Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  13. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  14. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


/

Пасля доўгіх выходных у пачатку студзеня ў беларусаў — традыцыйная працоўная субота. Сёння, 11 студзеня, адпрацоўваем за панядзелак, 6-га. А ці даюць што-небудзь эканоміцы такія пераносы — якія ў іх плюсы і мінусы? Пра гэта «Люстэрка» паразмаўляла са старшай навуковай супрацоўніцай даследчага цэнтра BEROC Анастасіяй Лузгіной.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Andrea Piacquadio, pexels.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Andrea Piacquadio, pexels.com

Чаго дабіваюцца ўлады пераносамі?

Урад робіць працоўныя суботы, а не «дорыць» дадатковы выходны людзям, бо хоча атрымаць дадатковы ўклад у эканоміку, кажа эканамістка Анастасія Лузгіна.

— Асноўная частка людзей у такі дзень выходзіць на працу і вырабляе нейкі прадукт. Гэта плюс у скарбонку росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП). То-бок за кошт такіх адпрацовак эканоміка працуе большую колькасць дзён. Асноўны пасыл такі: больш дзён будзем працаваць — больш будзем вырабляць. У нас заўсёды ёсць «бітва» за паказчыкі эканомікі. І 2025 год не будзе выключэннем, бо ва ўрада ёсць планы адносна росту ВУП.

«Магчыма, часам варта папрацаваць менш па часе, але больш эфектыўна»

Але калі б улады проста «падарылі» людзям лішнія выходныя без адпрацовак, эканоміка нямоцна страціла б, лічыць экспертка. Больш за тое, не выключана, што за кошт даўжэйшага адпачынку ў людзей павысілася б эфектыўнасць у астатнія працоўныя тыдні.

Эканамістка прыводзіць прыклад суседніх краін. Напрыклад, у Расіі ў навагодні перыяд робяць доўгія канікулы. Ці ёсць досвед Польшчы, дзе выходны за свята, якое выпадае на суботу, могуць пераносіць на працоўны тыдзень, то-бок даваць людзям дадатковы дзень адпачынку.

Што да эфектыўнасці працы ў суботу, то ў гэтым плане не ўсё так адназначна. Калі на заводах у такі дзень, як правіла, ідзе звыклы вытворчы працэс (аддачай параўнальны са звычайнымі буднямі), то ў некаторых галінах праца можа ісці не ў поўную сілу, адзначае эканамістка.

— Хутчэй за ўсё, прадукцыйнасць, эфектыўнасць працы ў перанесеныя працоўныя дні (як і ў суботнік) ніжэйшая, чым звычайна. За кошт гэтага, калі мы паглядзім па ўсёй эканоміцы ў гэты дзень, у цэлым аддача будзе меншай, чым у іншы працоўны дзень, — кажа Анастасія Лузгіна і дадае: — Нават калі рабочая субота стаіць пасля доўгіх выходных, то потым за адзін дзень ты не аднаўляешся. У сувязі з гэтым магчымае пэўнае зніжэнне працаздольнасці ў наступныя дні. Значыць, падае і прадукцыйнасць працы. Аднак у нашай эканоміцы вельмі любяць колькасныя паказчыкі. Але лепш звяртаць увагу на якасныя параметры. Магчыма, часам варта папрацаваць менш па часе, але больш эфектыўна — то-бок вырабіць тую ж колькасць прадукцыі за менш гадзін.

Важная не толькі колькасць рабочых дзён, але і якасць працы

Словы эканамісткі пра тое, што няма адназначнай сувязі паміж колькасцю працоўнага часу і паспяховасцю эканомікі, пацвярджаюцца статыстыкай розных краін. Нярэдка здараецца нават наадварот, асабліва ва ўмовах сучаснага ўзроўню тэхналагічнага прагрэсу. Пераход на пяцідзённы працоўны тыдзень, які здарыўся крыху больш за паўстагоддзя таму, стаў магчымы менавіта дзякуючы развіццю тэхналогій і аўтаматызацыі працэсаў. Яны павысілі аддачу ад адпрацаванага людзьмі часу. З тых часоў колькасць працоўных гадзін на аднаго чалавека прыкметна скарацілася, а эканомікі многіх краін, наадварот, выраслі.

Гэта відаць нават па карацейшым прамежку часу. Напрыклад, у 2017 годзе палякі ў сярэднім сталі працаваць на 57 гадзін у год менш, чым у 1994-м (2028 гадзін супраць 2085 адпаведна). Пры гэтым ВУП на душу насельніцтва за гэты час там павялічыўся ў тры разы. У Літве ў 2017 годзе працавалі на дзве гадзіны менш, чым у 2000-м, але ВУП на душу насельніцтва вырас у 2,5 разу.

Данные об изменении количества рабочего времени и ВВП на душу населения в Польше, Литве и России. Коллаж, составленный из скриншотов данных с сайта ourworldindata.org
Звесткі пра змяненне колькасці працоўнага часу і ВУП на душу насельніцтва ў Польшчы, Літве і Расіі з 2000-га да 2017 года. Калаж складзены са скрыншотаў дадзеных, апублікаваных на сайце ourworldindata.org (аўтаматычны пераклад з англійскай мовы)

ВУП на душу насельніцтва — гэта параметр, які паказвае, колькі ў сярэднім тавараў і паслуг прыпадае на аднаго чалавека ў краіне за год. Уявіце, што краіна за год зрабіла тавараў і паслуг на пэўную суму (гэта і ёсць ВУП — валавы ўнутраны прадукт). Калі гэтую суму падзяліць на колькасць людзей, якія жывуць у краіне, мы атрымаем ВУП на душу насельніцтва.

У названай вышэй базе няма звестак па Беларусі. Аднак можна зрабіць прыкладнае параўнанне і па нашай эканоміцы. Так, у 2000-м годзе норма працоўнага часу пры пяцідзённым працоўныі тыдні была 2020 гадзін на год. А ў 2024-м — 2016 гадзін. То-бок за гэты час мы сталі працаваць у сярэднім усяго на чатыры гадзіны менш (гэта можа тлумачыцца разыходжаннем у колькасці святочных дзён). Пры гэтым, паводле звестак МВФ, ВУП на душу насельніцтва ў нас за гэты час вырас у восем разоў: з 1,08 тыс. даляраў да 8,01 тыс.

Як відаць, гэта адбылося не таму, што мы пачалі выдаткоўваць больш часу на працу, а таму, што эфектыўнасць нашай працы (і як вынік — укладу ў рост эканомікі) за гэты час істотна вырасла.

Чытайце таксама