Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  13. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  14. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Беларусі трэба рыхтавацца да вайны і спадзявацца, што яе не будзе. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 верасня падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона ў Брэсцкай вобласці.

Александр Лукашенко во время посещения 230-го общевойскового полигона. 24 сентября 2024 года. Фото: «Пул первого»
Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона. 24 верасня 2024 года. Фота: «Пул первого»

— Старая формула: хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Яшчэ раз хачу падкрэсліць (хоць чаго нам тут перад кімсьці апраўдвацца), што мы не збіраемся ваяваць, не хочам ваяваць… Усё гэта ўжо сказана. Гэта слухаюць, але робяць сваю справу — нашыя праціўнікі, нашыя супернікі. Тыя, хто рыхтуецца супраць нас, будзем наўпрост казаць, ваяваць. Таму нам трэба рыхтавацца да вайны. І дай бог, каб гэтай вайны не было. Якой бы ні была вострай абстаноўка вакол Беларусі, мы пакуль не назіраем тэндэнцый да развязвання супраць нас вайны, — заявіў Лукашэнка (цытата паводле БЕЛТА).

Пра падрыхтоўку Узброеных сіл краіны да вайны Аляксандр Лукашэнка гаворыць не ўпершыню. Падобную заяву ён зрабіў у красавіку падчас рабочай паездкі ў Гродна:

— Нікому не верце, што мы хочам ваяваць. Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу адкрыта. «Хочаш міру — рыхтуйся да вайны» — не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана.

Свой улюбёны афарызм ён агучваў і ў лютым 2023 года:

— Калі хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Гэта не я сказаў. Таму калі ты хочаш міру, ты мусіш быць гатовы да вайны. І твой праціўнік мусіць разумець — ён гатовы, — сказаў Лукашэнка, адказваючы на пытанне пра тое, калі ў краіне можа праводзіцца мабілізацыя.

А таксама ў студзені 2022 года падчас рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць:

— Нам трэба спрагназаваць сітуацыю на будучыню: што будзе заўтра і паслязаўтра. Таму мудрая прымаўка: хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Жорсткая, але такая мужчынская. Мы павінныя рабіць усё, каб нас не маглі заспець знянацку і каб у патрэбны момант мы маглі адказаць. Абсалютна перакананы, што вы, людзі ў пагонах, ведаеце, што трэба рабіць, каб абараніць нашую зямлю.

І ў кастрычніку 2022 года падчас наведвання Абуз-Лясноўскага палігона:

— Я рыхтуюся да вайны. 25 гадоў мінімум. Не я прыдумаў: хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Я і рыхтуюся як галоўнакамандуючы. Бо пытаць будуць перш за ўсё з мяне.

І ў снежні 2022 года на нарадзе пра вынікі праверкі сілавога блока краіны:

— Хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Не мною прыдумана і не вамі таксама. Гэтым самым я хачу адказаць на рознага кшталту крыватолкі, якія з’яўляюцца ў нашым грамадстве, асабліва ў інтэрнэце, з нагоды перамяшчэння Узброеных сіл Беларусі і сумеснага перамяшчэння Узброеных сіл Беларусі і Расіі.

І ў верасні 2014 года на нарадзе па пытанні стварэння вытворчасці перспектыўных узораў узбраення:

— Хочаш міру — рыхтуйся да вайны. Нам вайна не пагражае на сённяшні дзень, але войска трэба ўзбройваць своечасова. Будзем гатовыя адказаць на любы выклік часу, у тым ліку і такі, — значыць, вайны не будзе. На жаль, твар вайны мяняецца. Таму і мы павінныя мяняцца.