У беларускім TikTok з’явілася відэа, за 15 секунд прагляду якога вы перажывяце жах, паніку і замілаванне. Папярэджваем — асабліва ўражлівыя могуць расплакацца.
@nklkrv #минск #котик ♬ оригинальный звук — nklkrv
У Мінску на праспекце Незалежнасці на дарозе апынулася кацяня — мяркуючы з відэа, яго выкінулі з машыны проста на дарогу. Цельца жывёліны кулялася па дарозе, кацяня здолела ўстаць на лапы і ледзь не трапіла пад аўтамабіль, які ехаў следам, але яго кіроўца здолеў затармазіць.
На наступных кадрах кацяня цікаўна разглядае навакольны свет у машыне кіроўцы, які яго выратаваў, — і гэта ўсё пад трэк Ap$ent «А можно я с тобой?».
За суткі гэтае відэа сабрала амаль паўмільёна праглядаў і больш за 400 каментароў.