Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  6. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  7. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  8. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  9. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  10. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  11. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  12. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  13. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  14. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  15. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  16. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
Читать по-русски


Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, знакамітая беларуская біятланістка Дар’я Домрачава дала інтэрв'ю, у якім выказалася і пра вайну ва Украіне. Яе словы прыводзіць часопіс НАК Беларусі.

Дар'я Домрачава. Фота: TUT.BY

— Я, як і многія, знаходжуся ў здзіўленні ад таго, што ў нашыя дні вядуцца рэальныя ваенныя дзеянні, але, як і раней, лічу, што адхіленне спартоўцаў ад гонак ніякім станоўчым чынам не ўплывае на вырашэнне канфлікту. Сёння спорт уцягнулі ў палітыку. Я ж хачу бачыць спорт, свабодны ад палітыкі. Спорт — гэта выдатна. Палітыка, на маю думку, — не вельмі. Я ўпэўненая, што многія спартоўцы стаміліся ўжо ад гэтай тэматыкі вакол іх. Спорт мусіць аб’ядноўваць, а не наадварот, — заявіла Домрачава.

Нагадаем, што прыкладна ў такім жа духу біятланістка выказалася 22 сакавіка мінулага года:

— Я лічу абсалютна наіўным меркаваць, што адхіленне беларускіх і расійскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў дапаможа вырашэнню ваеннага канфлікту. На маю думку, такія меры толькі спрыяюць распальванню варожасці сярод людзей.

Разам са сваімі мужам, нарвежцам Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам, Домрачава з восені 2019 года працавала са зборнай Кітая па біятлоне. Муж і жонка рыхтавалі азіяцкую каманду да Алімпіяды-2022 у Пекіне. На Гульнях кітайцы былі далёкія ад медалёў, і Домрачава з Б’ёрндаленам пакінулі зборную.

— Мы задаволеныя праведзенай у Кітаі працай, хоць і не дасягнулі пастаўленых перад сабой мэтаў. Разумеем, што ў спартоўцаў былі ўсе шанцы дамагчыся вышэйшых вынікаў пры стабільнай працы без мноства незапланаваных збояў. Паўтара года без спаборніцтваў для спартоўцаў узроўню кітайскай зборнай былі вельмі адчувальныя ў выніках усёй падрыхтоўкі, — ацаніла Дар’я гэты перыяд.

Таксама Домрачава расказала, што жыве ў Манака, дзе яе дачка Ксенія пайшла ў школу. Апошні раз сям’я была ў Беларусі восенню мінулага года. Найбліжэйшым часам, мяркуючы па ўсім, Дар’я не збіраецца працаваць.

— Сёння школьны расклад дачкі да многага абавязвае, а прафесія трэнера, як вы ведаеце, звязаная з частымі раз’ездамі. Мне хочацца аддаць больш часу інтарэсам Ксюшы, так што на найбліжэйшы год я не стаўлю перад сабой прафесійных задач. Але займаюся адукацыяй, вучуся па спецыяльнасці «дыеталогія і нутрыцыялогія», — сказала Домрачава.

Паводле словаў Дар'і, яна завяршыла кар’еру «ў самы прыдатны момант».