Міністр культуры заклікаў тых, хто зайшоў «не ў тыя дзверы», «дзеяннем даказаць» сваю лаяльнасць — «проста сказаць — гэта мала»
4 снежня 2024 у 1733297580
Максім Іскрын / «Зеркало»
Ці ёсць шанец у артыстаў «якія ў 2020 годзе не падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, «неяк прысутнічаць» у культурным жыцці краіны, паразважаў у эфіры прапагандыста Рыгора Азаронка новы міністр культуры Руслан Чарнецкі.
Супрацоўнік СТБ пацікавіўся, ці могуць «прысутнічаць неяк далей» у беларускай культуры артысты, якія «ў 2020 ці ў 2022 годзе зайшлі не ў тыя дзверы».
«Зайшоў не ў тыя дзверы» - публічнае апраўданне спевака Філіпа Кіркорава, што стала мемам пасля «голай вечарынкі», якая нарабіла розгаласу і ўдзельнікаў якой у Расіі пачалі пераследаваць і «адмяняць».
На гэта Чарнецкі адказаў, што для сферы культуры «каштоўны кожны чалавек, кожны кадр». Пры гэтым падкрэсліў, што палітычныя погляды работнікаў сферы адыгрываюць вырашальную ролю ў момант прыняцця рашэння.
- Калі гэта чалавек, які сапраўды памыліўся, чалавек, які сапраўды шчыра зразумеў, як я ўжо казаў, што ўсведамленне прыйдзе ў нейкі момант. Вось калі ў кагосьці яно прыйшло, чалавек зразумеў, што так, не меў рацыі, значыць, трэба ўсё ж нейкія дзеянні зрабіць для таго, каб гэтую шчырасць паказаць, даказаць. Проста сказаць - гэта мала. Ну мала, праўда, - адзначыў міністр культуры.
Чарнецкі заклікаў тых работнікаў культуры, якія страцілі працу за свае палітычныя погляды, «даказаць, што ты гатовы разам з усім беларускім народам развіваць нашую краіну».
- Разумеючы, што не меў рацыі, і разумеючы, што той чалавек, на якога ты нёс паклеп, ён сапраўды думае пра народ і хоча для гэтага народа толькі дабра. Можа быць, для кагосьці прымае непапулярныя рашэнні. Ну так, а як інакш? А вы думаеце, яму лёгка гэтыя рашэнні прымаць? А вы думаеце, яму лёгка, разумеючы, што на яго глядзяць людзі і ён прымае рашэнне, якое, можа быць, зломіць некаму лёс? Можа быць, гэта я проста дапускаю. Але на карысць краіны такое рашэнне неабходна прыняць. Думаеце, гэта лёгка? Гэта такі груз цяжкі, гэта такая адказнасць у канцы жыцця перад Госпадам Богам, калі ты будзеш стаяць, вобразна кажучы, і адказваць за кожнае сваё рашэнне, за кожнае нанесеную нязручнасць. Але для таго, каб краіна і тыя 9 мільёнаў, якія табе даверылі, даверылі гэтае жыццё, па сутнасці, так і атрымліваецца…
Артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі
Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян.
Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі
Кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць змушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх.