Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці»
16 жнiўня 2024 у 1723822080
«Зеркало»
Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ пра памілаванне 30 чалавек, асуджаных за «злачынствы пратэснай скіраванасці», паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры.
«Усе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і абавязаліся весці правапаслухмяны лад жыцця. Кантроль за выкананнем такіх абавязанняў на даручэнне кіраўніка дзяржавы забяспечыць Міністэрства ўнутраных справаў. Падпісаны акт пра памілаванне - фактычна шанец гэтым асобам рэабілітавацца перад дзяржавай і грамадствам», - паведамляе «Пул Первого».
Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца.
Нагадаем, паводле інфармацыі «Вясны», 3 ліпеня на волю па амністыі або памілаванні ўжо выйшлі 18 палітвязняў. Сярод іх - чатыры жанчыны і 14 мужчын, уключаючы хворага на рак Рыгора Кастусёва.
Спачатку публічна называлася толькі імя Кастусёва. Пазней стала вядома, што на волю з Гомельскай жаночай калоніі выйшлі палітвязні Дар'я Лосік, Святлана Лупач, Паліна Палавінка, Тамара Астрэйка і Кацярына Мадзянкова.
Таксама нядаўна праваабаронцы паведамілі, што ўлады працягваюць выпускаць палітвязняў, некаторым прапануюць паўторна прасіць памілавання. Паводле непацверджанай інфармацыі, гаворка ідзе прыкладна пра 12 такіх людзей.