У Мінскай вобласці маршрутка з'ехала ў кювет і перакулілася: 8 пацярпелых
16 снежня 2024 у 1734334140
Максім Іскрын / «Зеркало»
Восем чалавек пацярпелі ў ДТЗ на трасе Пяршаі - Івянец - Нясвіж у Валожынскім раёне, паведамілі ў ДАІ.
Аварыя адбылася каля 9.00 на 27-м км аўтадарогі. 66-гадовы кіроўца маршрутнага таксі ехаў у напрамку гарадскога пасёлка Івянец. Паводле папярэдняй версіі, ён не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет, а потым перакуліўся.
Восем чалавек з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.
«На задняй восі маршруткі стаялі шыны са зносам пратэктара, вышэйшым за дапушчальны», - паведамілі ў ДАІ.