Ашуканцы падманулі мінчука, але папрасілі прабачэння і параілі тэлефанаваць у міліцыю: «Вы добры чалавек»
15 лiстапада 2024 у 1731667740
Злата Сонцава / «Зеркало»
Мінчук пасля званка ад «супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў» страціў усе свае зберажэнні, якія захоўваў дома. Пазней ашуканцы папрасілі ў яго прабачэння і прызналіся, што яго падманулі, і цяпер яму трэба ісці ў міліцыю, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».
Ахвярай аферыстаў стаў 37-гадовы жыхар сталіцы.
«Мужчыну ў мэсэнджары паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў. У працэсе размовы ілжэправаахоўнік, выкарыстоўваючы падман і маніпуляцыі, пераканаў заяўніка прытрымлівацца яго інструкцый. Мужчына перавёў усе наяўныя, што меў дома, на свой разліковы рахунак, пасля чаго перадаў рэквізіты банкаўскай карткі і код з СМС таму, хто тэлефанаваў», - расказалі падрабязнасці ў міліцыі.
Калі ашуканцы атрымалі дадзеныя карткі і код, то спісалі з рахунку мінчука каля сямі тысяч рублёў.
Спачатку яны пераконвалі пацярпелага, што яго грошы цяпер на праверцы ў падатковай, але пасля папрасілі прабачэння, напісаўшы, што ён добры чалавек і яму трэба ісці ў міліцыю.
Распачатая крымінальная справа па факце махлярства.