Беларуска тэрмінова прадала сваю кватэру, каб «ашуканцы не завалодалі яе жыллём», і страціла ўсё. У канцы ёй прапанавалі прадаць нырку
14 красавiка 2023 у 1681450320
«Зеркало»
Тэлефонныя ашуканцы пакінулі жыхарку Крычава без кватэры, грошай і прапанавалі прадаць яшчэ і нырку. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе МУС.
Ашуканцы звязаліся з 52-гадовай жанчынай у сакавіку ў адным з мэсэнджараў. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам Беларускай асацыяцыі банкаў, якой насамрэч не існуе. Ён паведаміў, што хтосьці спрабуе аформіць на яе крэдыт, і, каб абараніць сябе ад атак махінатараў і дапамагчы іх злавіць, жанчыне неабходна перавесці свае зберажэнні на бяспечны рахунак. Гэта быў першы транш у скарбонку злачынцаў памерам у 12 тысяч рублёў.
Неўзабаве махляр зноў патэлефанаваў жанчыне і пераканаў у тым, што зламыснікі спрабуюць завалодаць яе кватэрай. Для апярэджання трэба прадаць жыллё, а грошы «для бяспекі» зноў пералічыць на ўказаны рахунак. Прадаўшы кватэру ў тэрміновым парадку па цане, у два разы ніжэйшай за рынкавую, пацярпелая зноў перавяла грошы.
Чарговы званок ад аферыстаў быў у пачатку красавіка. Тыя пераканаліся, што нічога каштоўнага ў жанчыны не засталося, і папрасілі запісаць відэа з удзячнасцю за садзейнічанне ў пайманні злачынцаў. Пазней яны зноў звярнуліся да жанчыны. Запіс іх размовы апублікавала прэс-служба МУС.
- Алё! Так, так, так. А вы кажаце, што ў вас усе органы засталіся?! Давайце прададзім вашую нырку. Яна каштуе дзесьці 40 тысяч даляраў, - сказаў па тэлефоне махляр.
- Ну, яны ўжо вам наўрад ці дапамогуць, - сказала жыхарка Крычава, якая на той моманту зразумела, што гэта ашуканцы.